Аб новаўвядзеннях у архіўнай справе і справаводстве

У райвыканкаме прайшоў семінар-вучоба па тэме “Змяненні ў заканадаўстве па архіўнай справе і справаводстве”, у якім прыняла ўдзел дырэктар установы “Занальны дзяржаўны архіў у горадзе Навагрудку” Ала Забялінская.

Ён адбыўся для адказных за справаводства работнікаў сельвыканкамаў і іншых дзяржаўных арганізацый. Яго мэта – данесці падрабязную інфармацыю аб унесеных змяненнях асноўных нарматыўна-прававых актаў, метадычных дакументаў да адказных асобаў.

На занятках семінара Ала Сцяпанаўна падрабязна спынілася на асноўных пытаннях змяненняў у Законе Рэспублікі Беларусь “Аб архіўнай справе і справаводстве”; адказнасці за парушэнне гэтага заканадаўства; змяненнях у Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях. Звярнула ўвагу на правілы афармлення дакументаў згодна з Інструкцыяй па справаводстве ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях; на змяненні ў  афармленні рэквізітаў дакументаў; асаблівасцях падрыхтоўкі і афармлення асобных відаў дакументаў; парадку афармлення копій; рэгістрацыі дакументаў і патрабаванняў да іх.

Асобна спынілася і на складанні наменклатуры спраў, захоўванні дакументаў у арганізацыі, адборы для захоўвання і знішчэння. Асаблівая ўвага датычылася змяненням, унесеным у новую рэдакцыю Пераліку тыпавых дакументаў, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама новага ў Правілах работы архіваў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый; змяненняў у Інструкцыі аб парадку працы з электроннымі дакументамі, у Правілах працы з дакументамі ў электронным выглядзе ў архівах дзяржаўных органаў, іншых арганізацый; парадак перадачы дакументаў у электронным выглядзе ў архіў.

У працэсе работы семінара і напрыканцы Ала Забялінская адказала на пытанні, якія хвалявалі прысутных.

Таццяна САНЮК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

16 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

17 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

17 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

17 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

17 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

17 часов ago