Аб’явілі бунт старасці

Для старэйшага пакалення, якое атрымлівае сацыяльную дапамогу, у Дзятлаўскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ладзілася канцэртная праграма з нагоды Дня пажылых людзей.

Узрост мудрых людзей часта называюць восенню жыцця. Але кожны час года выдатны па-свойму, таму і жыццёвыя сезоны для чалавека непаўторныя.

Людзей, багатых на гады, са святам павіншавала дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Нікіпорчык:

– У народзе часта кажуць, што за грошы можна купіць усё. Часта чалавек напрацягу жыцця працуе, забяспечвае сябе, сваіх родных. І толькі з прыходам канкрэтнага ўзросту ён пачынае шанаваць тое, што нельга купіць за грошы. Я вам жадаю самага галоўнага – моцнага здароўя. Няхай кожны дзень родныя і блізкія дораць вам цяпло і клопат. Жадаю, каб вы ніколі не ведалі, што такое адзінота.

Таццяна Сямёнаўна падзякавала прысутным за тое, што яны сабраліся ўсе разам, нягледзячы на сырое і дажджлівае надвор’е.

На мерапрыемстве раённыя артысты спявалі душэўныя песні, ад якіх госці свята не стрымлівалі слёзы.

Таксама з людзьмі восеньскага ўзросту вядучыя абмеркавалі, што трэба рабіць, каб добра выглядаць, нягледзячы на гады. Галоўныя высновы, якія зрабілі па гэтым пытанні – жыць па-чалавечы, адносіцца да людзей з усёй душой і любоўю, цаніць і паважаць тых, хто побач, тады і на твары будзе менш маршчын. Узрост – гэта толькі мерка вопыту, а вось душа чалавека не старэе.

“А як справіцца з дрэнным настроем?” – запыталіся ў пажылых людзей. Яны без роздуму адказалі, што праца ў агародзе прымусіць забыцца пра ўсё дрэннае, што можа з’явіцца ў галаве.

Жарты ці не, але фізічная нагрузка сапраўды вылечвае ад дэпрэсій, і людзі ва ўзросце пра гэта сцвярджаюць упэўнена.

Адна з прысутных гасцей кранула ўсіх сваёй шчырай падзякай Цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Жанчына падзялілася сваім жыццёвым болем: з самага дзяцінства яна амаль адна, без бацькоў і падтрымкі блізкіх, а цяпер сацыяльныя работнікі, якія яе даглядаюць, сталі роднымі людзьмі. Пенсіянерка ведае, што ёй ёсць да каго звярнуцца па дапамогу і адносіцца да сацработнікаў, як да сваіх дзяцей.

Усе размовы паміж людзьмі залатога ўзросту праходзілі за шчодра накрытым салодкім сталом, а спонсарскую дапамогу для арганізацыі свята аказалі ІП Сямашка З.М., ІП Прышчэп С. А., ІП Зыкін В.М., ІП Луня А. М., ІП Варган Т.В., ІП Турчэнік С.В., ІП Глушкевіч Я.Ф., ІП Гаршанава Л.Р.

Адпачывалі віноўнікі свята не толькі седзячы за сталом. Не ўтрымаліся і падаліся ў пляс, аб’яўляючы сапраўдны бунт старасці і ўсякім стэрэатыпам.

Юлія БАКУНОВІЧ

 

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

24 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

1 день ago