Categories: Падзеі

Аб ходзе планавых праверак і асобных патрабаваннях па іх правядзенні

Дзякуючы ўпарадкаванню праверак на заканадаўчым узроўні іх колькасць няўхільна зніжаецца. На першае паўгоддзе бягучага года было запланавана да праверкі ў 1,5 раза менш суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, чым у першым паўгоддзі — 4253 і 2909 суб’ектаў адпаведна. Гэта стала магчымым у сувязі з устанаўленнем для кантралюючых (наглядных) органаў абавязкаў па аднясенні правяраемых суб’ектаў да групаў рызыкі і вызначэнні іх “добрасумленнасці” ў залежнасці ад чаго ўстанаўліваецца перыядычнасць планавай праверкі аднаго і таго ж суб’екта — або штогод, або адзін раз у 5 гадоў.

На студзень-чэрвень 2015 года свае праверкі ў каардынацыйны план уключылі 37 дзяржаўных органаў. Найбольшая ўдзельная вага ў агульнай колькасці праверак займаюць праверкі наглядных органаў — 73,1%, астатнія 26,9% прыпадаюць на праверкі, запланаваныя органамі, якія ажыццяўляюць кантроль фінансава-гаспадарчай дзейнасці.

Камітэтам дзяржкантролю Гродзенскай вобласці на пастаяннай аснове па прапановах дзяржаўных органаў уносяцца карэкціроўкі каардынацыйнага плана па выключэнні суб’ектаў, выключэнні і падключэнні кантралюючых (наглядных) органаў ва ўжо запланаваныя праверкі. Дабаўленне новых суб’ектаў праверкі ў каардынацыйны план, размешчаны на інтэрнэт-сайце Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь (www.kgk.gov.by), не дапускаецца.

Па стане на 25 сакавіка 2015 года колькасць правяраемых суб’ектаў паменшылася ад запланаваных на 26 па розных прычынах. Па заявах правяраемых суб’ектаў зменены тэрмін 4 праверак. У ініцыятыўным парадку кантралюючыя і наглядныя органы выйшлі са складу выканаўцаў па 8 праверках.

З улікам унесеных у каардынацыйны план зменаў найбольшая колькасць праверак запланавана органамі МНС, органамі Міністэрства аховы здароўя, падатковымі органамі. Удзельная вага праверак Камітэта дзяржкантролю ў плане першага паўгоддзя гэтага года складае 0,4%.

Да прызначэння планавай праверкі кожны суб’ект павінен быць пісьмова апавешчаны кантралюючым (наглядным) органам, які запланаваў яго праверку, аб правяраемым перыядзе і пытаннях, якія належаць праверцы.

Да пачатку праверкі работнік кантралюючага (нагляднага) органа абавязаны ўнесці неабходныя запісы ў кнігу ўліку праверак правяраемага суб’екта (за выключэннем выпадкаў правядзення кантрольнай закупкі, правядзення праверак на падставе звестак аб руху грашовых сродкаў па рахунках у банку і (або) звестак, атрыманых ад іншых органаў (арганізацый), альбо разліковым метадам). Невыкананне гэтай нормы з’яўляецца падставай для прызнання праверкі незаконнай і можа быць абскарджана правяраемым суб’ектам на працягу 10 дзён з дня пачатку праверкі ў вышэйстаячы кантралюючы (наглядны) орган.

Кантроль за выкананнем патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 г. №510 кантралюючымі органамі, якія ажыццяўляюць кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю суб’ектаў, ўскладзены на Камітэт дзяржкантролю, а нагляд за яго выкананнем кантралюючымі і нагляднымі органамі — на Генеральнага пракурора і падначаленых яму пракурораў.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

administrator

Recent Posts

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

15 часов ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

15 часов ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

16 часов ago

Наводзім чысціню ў парку

На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…

16 часов ago

Дятловчан и гостей города приглашаем на районную сельскохозяйственную ярмарку

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago

Безопасность начинается с дома: спасатели проводят профилактическую работу в жилом секторе

С наступлением отопительного сезона риск возникновения пожаров в жилом секторе традиционно возрастает. Чтобы предотвратить беду…

17 часов ago