Аб’екты, якія сталі даступнымі для фізічна аслабленых людзей

У відэарэжыме з удзелам усіх раёнаў Прынёмання пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктара Пранюка прайшло пасяджэнне міжведамаснага савета па правах інвалідаў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

У час абмеркавання ўвага нададзена стварэнню на сацыяльна значных аб’ектах і вулічна-дарожнай сетцы вобласці даступнага асяроддзя для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб, павышэнню ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі трэнераў і інструктараў-метадыстаў па адаптыўнай, фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце, а таксама асваенню выдзеленых бюджэтных сродкаў і дасягненню мэтавых паказчыкаў па выніках года. Адзначана, што ў бліжэйшы час на рабочай нарадзе ў губернатара будуць разгледжаны больш праблемныя моманты.

Пасля анлайн-сустрэчы адбылося яшчэ і пасяджэнне міжведамаснага савета па правах інвалідаў Дзятлаўскага райвыканкама. У планах на гэты год было стварыць даступнае асяроддзе на чатырох аб’ектах Дзятлаўшчыны. Так, на ФАПе ў Войневічах устаноўлены пандус з парэнчамі, зроблена кантрасная маркіроўка шкляных уваходных дзвярэй, з’явіліся шыльды са шрыфтам Брайля, тактыльная плітка і моўны інфарматар. Аналагічныя работы ў стадыі завяршэння на ФАПе ў Раклевічах. Да лістапада плануецца завяршыць стварэнне безбар’ернага асяроддзя ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава. Нядаўна работнікі “Будкомплекса” прыступілі да капітальнага рамонту шматкватэрнага жылога дома № 7 па вуліцы Клары Цэткін у Дзятлаве, дзе заадно плануецца ўстанавіць пандус, зрабіць кантрасную маркіроўку і паніжэнне бардзюрнага каменя і скончыць гэтыя будаўнічыя работы да 1 снежня. Усяго ў раёне сёлета ўжо асвоена 71,6 % праграмных сродкаў.

На кантролі таксама даступнасць і зручнасць вулічна-дарожнай сеткі. Сумесна з супрацоўнікамі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў ладзяцца рэйды па месцах паркоўкі для аўтатранспарту фізічна аслабленых грамадзян з удзелам карэспандэнтаў раённай газеты.

Да канца года на Дзятлаўшчыне яшчэ плануецца правесці семінар-вучобу па ўдасканаленні работы па рэабілітацыі і сацыяльнай абароне інвалідаў, стварэнні ўмоў для забеспячэння для іх аднолькавых магчымасцяў у грамадстве.

Таксама перад адказнымі службамі нашага раёна пастаўлена задача па вызначэнні і ўнясенні ў планы на наступную пяцігодку (2026-2030 гады) для стварэння безбар’ернага асяроддзя новых сацыяльна значных аб’ектаў Дзятлаўшчыны.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі Таццяны НІКІПОРЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

19 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

20 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

20 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

21 час ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

22 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago