На галоўнай сцэне ўрочышча Рыбакі прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання спартыўна-забаўляльнага марафона працоўнай моладзі Дзятлаўшчыны, які доўжыўся тры дні.
Павіншаваў усіх з Днём моладзі і завяршэннем мерапрыемства старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак:
– Паважаныя сябры, віншую вас з паспяховым удзелам у турыстычным злёце і са святам моладзі. Жадаю новых ідэй, здзяйсненняў, планаў і поспехаў у працоўных, спартыўных, творчых справах.
Карыстаючыся нагодай, Уладзімір Фёдаравіч уручыў узнагароды адным з лепшых прадстаўнікоў творчай моладзі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу раёна – Дзмітрыю Лабейку, Ірыне Слясарчык, Вераніцы Юруць, Надзеі Смокаць, Івану Палуянцэвічу.
– Мерапрыемства, як заўжды, атрымалася цікавым і вясёлым. На ўсіх пляцоўках у кожным з відаў праграмы была свая інтрыга. Усё гэта яшчэ надоўга застанецца ў вашай памяці. Прайграўшых сёння няма, выказваю словы ўдзячнасці і ўдзельнікам, і кіраўнікам прадпрыемстваў, якія падтрымлівалі свае каманды, – падвёў вынік загадчык сектара спорту райвыканкама Дзмітрый Ёда.
Лідары ў дзесяці турысцка-спартыўных відах спаборніцтваў размеркаваліся наступным чынам: быт турыста, падняцце гіры, сплаў на байдарках, турысцкая паласа перашкодаў – ААТ “Граніт-Агра”; турысцкая паласа перашкодаў – Дварэцкі льнозавод; баі гімнастычнымі шарамі, валейбол, гульня “Гарады” – КСУП “Хвінявічы”; перацягванне каната, мас-рэслінг – ТАА “Ізакам”; дартс – Новаяльнянскі КХП.
Чэмпіёнам моладзевага турысцкага злёту-2026, уладальнікам кубка і медалёў стала каманда ААТ “Граніт-Агра”, “серабро” – у ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”, “бронзавы” прызёр – КСУП “Хвінявічы”.
Каманда-пераможца прадставіць Дзятлаўшчыну на абласным турзлёце працоўнай моладзі.
Святлана ГРЫШЫНА
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў па аб’ектах АПК дзятлаўскія праваахоўнікі атрымалі інфармацыю аб крадзяжы таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў…
В рамках профилактической акции «Безопасные каникулы», которая продлится до конца лета, работники Дятловского райотдела по…
Комитетом государственного контроля Гродненской области осуществляется контроль за вовлечением в хозяйственный оборот неиспользуемого и неэффективно…
В Комитете государственного контроля Гродненской области на постоянном контроле находится вопрос эффективности использования бюджетных средств.…
В настоящее время сложно представить себе жизнь городов и населенных пунктов, а также промышленных предприятий…
Сяўба азімага рапсу, выкананне дзяржзаказу, вытворчасць малака, аб’езд школ, падрыхтоўка да свята “Дажынкі-2026” – на…