Зімой часта бываюць рэзкія паніжэнні і значныя ваганні тэмпературы паветра на вуліцы, таму могуць абмярзаць агалоўкі дымавых каналаў для адводу прадуктаў згарання ад газавых праточных воданагравальнікаў, ацяпляльных катлоў і апаратаў. Неабходна пастаянна кантраляваць іх стан.

Заўсёды варта памятаць, што перад кожным выкарыстаннем газавага прыбора абавязкова трэба пераканацца ў наяўнасці ўстойлівай цягі коміна і вентыляцыйнага канала і толькі пасля гэтага прыступаць да распальвання газавыкарыстальнага абсталявання. Пры адсутнасці цягі або яе недастатковасці карыстацца газавымі прыборамі забаронена.

Пры спальванні газу выдзяляюцца прадукты гарэння, сярод якіх – чадны газ. Калі ў коміне адсутнічае цяга, то прадукты згарання могуць трапіць у памяшканне, што прыводзіць да атручвання чадным газам. Людзі, якія там знаходзяцца, адчуваюць стомленасць, у іх пачынае кружыцца галава, ім хочацца прылегчы. Калі своечасова не спыніць паступленне чаднага газу ў памяшканні і не забяспечыць прыток свежага паветра, чалавек адчуе галаўны боль і ўдушша, наступіць параліч і страта свядомасці.

Неабходна своечасова праводзіць праверку тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў з атрыманнем адпаведнага акта. Гэта могуць ажыццяўляць толькі спецыялізаваныя арганізацыі.

Дымавыя і вентыляцыйныя каналы падлягаюць першаснай праверцы стану, а таксама перыядычным праверкам стану і прачыстцы ў наступныя тэрміны:

– для ацяпляльнага газавага абсталявання незалежна ад матэрыялу, з якога яны выраблены – перад ацяпляльным сезонам;

– для праточных газавых воданагравальнікаў у залежнасці ад матэрыялу, з якога яны выраблены: цагляныя – не радзей аднаго разу ў квартал; азбестацэментныя, ганчарныя, стальныя, а таксама выкананыя са спецыяльных блокаў гарачаўстойлівага бетону – не радзей аднаго разу ў год.

Пасля кожнага рамонту дымавыя і вентыляцыйныя каналы неабходна правяраць і прачышчаць незалежна ад тэрміну, які прайшоў з папярэдняй праверкі.

Памятайце, што адказнасць за ўтрыманне дымавых і вентыляцыйных каналаў у спраўным стане ляжыць на ўладальніках жылых дамоў.

Адключэнне ад газазабеспячэння жылых дамоў праводзіцца пры адсутнасці ва ўласнікаў актаў праверкі дымавых і вентыляцыйных каналаў (або адсутнасці запісаў у журнале ўліку вынікаў паўторнай праверкі і прачысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў навучанымі грамадзянамі), а таксама пры іх няспраўнасці.

Для дадатковай абароны пры карыстанні ацяпляльнымі газавымі катламі і калонкамі настойліва раім усталёўваць сігналізатары чаднага газу, якія гукавой і светлавой сігналізацыяй апавясцяць нават аб нязначнай яго канцэнтрацыі ў паветры.

ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі раён газазабеспячэння нагадвае, што за парушэнне “Правілаў карыстання газам у побыце” – умяшанне ў работу аўтаматыкі бяспекі, самавольная замена газавыкарыстальнага абсталявання, пакіданне без нагляду абсталявання, якое працуе, невыкананне абследавання стану дымавых і вентыляцыйных каналаў ва ўстаноўленыя тэрміны – могуць быць ужыты меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў выглядзе штрафу ў памеры ад 4 да 20 базавых велічынь або спынення забеспячэння газам шляхам адключэння ад сістэмы газазабеспячэння.

Адміністрацыя Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации