Аўтаўладальніку на заметку

Да работнікаў Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд” аўтаўладальнікі часта звяртаюцца з пытаннямі.

На іх адказвае Алег Урбановіч, начальнік Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”.

Пытанне: трэшчына на лабавым шкле аўтамабіля справа, у зону вадзіцельскай шчоткі шклоачышчальніка не трапляе. Ці пройдзе аўтамабіль тэхагляд?

Адказ: згодна з “Правіламі дарожнага руху” забараняецца ўдзел у дарожным руху калі, ветравое шкло транспартнага сродку з боку вадзіцеля мае трэшчыну (трэшчыны) у зоне, якая ачышчаецца шклоачышчальнікам, пры гэтым у іншых зонах ветравога шкла дапускаецца.

Пытанне: хачу перафарбаваць парогі і бамперы ў чорны колер, а сама машына серабрыстага колеру. Ці зможа аўто прайсці дзяржтэхагляд?

Адказ: зможа, калі плошча ўчасткаў паверхні кузава, якія маюць колер іншай афарбоўкі, чым указана ў рэгістрацыйных дакументах, будзе менш за адну трэцюю ўсёй вонкавай плошчы.

Пытанне: ці абавязкова наяўнасць рамянёў бяспекі задніх сядзенняў у аўтамабілі VAZ-21074 для праходжання тэхнічнага агляду.

Адказ: абавязкова, у выпадку, калі рамяні бяспекі былі ўстаноўлены заводам –вытворцам.

Пытанне: ці змагу я прайсці тэхагляд, калі замест звычайнага падсвятлення задняга нумарнога знака я выкарыстоўваю святлодыёдную стужку даўжынёй 50 сантыметраў бела-жоўтага колеру, прымацаваную зверху ад нумарнога знака?

Адказ: транспартны сродак дзяржтэхагляд прайсці не зможа калі колькасць, тып, колер, размяшчэнне і рэжым работы знешніх светлавых прыбораў не адпавядае патрабаванням іх канструкцыі.

Пытанне: на рулі аплётка са скуры, трэба яе здымаць перад праходжаннем тэхагляду?

Адказ: наяўнасць аплёткі на рулі не забаронена, аднак пры дзяржтэхаглядзе правяраецца стан рулявога кола. Таму інжынер-дыягност мае права папрасіць зняць аплётку, калі ў яго паўстануць пытанні адносна цэласнасці рулявога кола.

Пытанне: падкажыце, ці можна праходзіць тэхагляд аўтамабіля на зімовай гуме летам?

Адказ: можна.

Пытанне: якія дакументы павінны быць у наяўнасці пры праходжанні тэхагляду, калі аўто абсталявана газавай устаноўкай (прапан).

Адказ: пры правядзенні дзяржтэхагляду такога транспартнага сродку дыягнастычнай станцыяй кантралюецца тэрмін перыядычнага агляду газавага балона. Пры сабе патрэбна мець дакумент, які пацвярджае аб правядзенні агляду газавай устаноўкі або павінна быць маркіроўка на балоне, якая наносіцца спецыялізаванай арганізацыяй.

Вольга ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

6 часов ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

8 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

21 час ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

21 час ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

22 часа ago

Актуальнае меркаванне. Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

22 часа ago