“А ў нас у двары”. Будзе весела, далучайцеся!

На Дзятлаўшчыне стартуе абласны моладзевы праект “А ў нас у двары”.

Яго ўдзельнікаў чакаюць стварэнне калекцыі дваровых гульняў, цікавыя забавы, чэлендж, турнір і шмат пазітыву.

Арганізатарам праекта з’яўляецца Гродзенскі абласны камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” пры садзейнічанні упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

– Дваровыя гульні для дзяцей і моладзі – выдатная магчымасць не толькі праявіць свае здольнасці, пабыць на свежым паветры, умацаваць здароўе, але і адзін са спосабаў палепшыць сяброўскія адносіны, навучыцца ўзаемавыручцы, паглыбіць сацыякультурны вопыт, – зазначае першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – Таму паўдзельнічаць у абласным праекце дзятлаўскай моладзі будзе цікава і карысна. А ў самых актыўных і крэатыўных дваровых каманд з’явіцца магчымасць выйграць спартыўны інвентар для сваіх дваровых тэрыторый ці спартыўных пляцовак. Напрыканцы праекта плануецца стварыць зборнік дваровых гульняў “А ў нас у двары”, таму самыя займальныя гульні абавязкова трапяць “у гісторыю”.

Кацярына Хілімончык расказала, што праект разлічаны на некалькі этапаў і прадоўжыцца да 1 снежня 2020 года. Цяпер, напрыклад, ствараецца калекцыя дваровых гульняў, папоўніць якую можна да 1 лістапада 2020 года. Жадаючыя падзяліцца гульнёй, папулярнай у іх двары ці на малой радзіме, могуць дасылаць на электронны адрас Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” brsm@dyatlovo.gov.by апісанне гульні, яе правілы, а калі ёсць, то фотаздымкі і схемы.

На другім этапе ўдзельнікам праекта будзе прапанаваны чэлендж “А ў нас у двары”, заданні якога сфарміруюць з калекцыі дваровых гульняў. З 1 верасня па 20 лістапада 2020 года ў рамках фестывалю дваровых гульняў пройдуць гульнёвыя турніры, а затым будуць вызначаны і ўзнагароджаны пераможцы праекта. Адным словам, будзе весела. Далучайцеся!

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Васіль Пяцюк: “Знойдзем кожнага хітруна”

Лета – час крыху расслабіцца, адпачыць ад некаторых клопатаў і абавязкаў. Але не ад уплаты…

7 часов ago

Вспышка у мангала: в Гродно ребенок получил ожоги

Вспышки паров бензина, ацетона, бензола, некоторых спиртов и эфиров нередко становятся причиной возгораний, в которых…

7 часов ago

ГрадусПлюс. Жыхары Горкі просяць аб дапамозе

Навядзенне парадку на зямлі – не толькі пра чысціню і прыгажосць, але і пра элементарны…

7 часов ago

Правила проезда железнодорожного переезда

Железнодорожный переезд – это место с особо высоким уровнем опасности, где от любого водителя требуется…

7 часов ago

В Дятлово стартовал турнир «Футбольные каникулы»!

15 июля на спортивных площадках города дан старт турниру по мини-футболу «Футбольные каникулы»! Теперь каждую…

7 часов ago

В Вороновском районе проходит семинар-совещание по итогам работы аграрной отрасли

В аг. Радунь Вороновского района с участием губернатора проходит семинар-совещание по подведегию итогов работы аграрной отрасли…

7 часов ago