А музыка гучыць, кранае сэрца спеў

Яны аддалі перавагу матчынай песні, роднаму слову, яны знаёмяць пакаленні з унікальнымі традыцыямі і звычаямі сваіх мясцін, іх творчасць – самародкавы здабытак раёна.

Ці варта прадстаўляць жыхарам Дзятлаўшчыны калектыў Погірскага народнага фальклорнага гурта? Адзін з самых вопытных і любімых гледачамі ансамбляў, пастаянны ўдзельнік раённых і абласных святаў, канцэртных праграм. Сёлета ён адзначае свой 40-гадовы юбілей.

Святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да гэтай значнай падзеі, адбылося 6 снежня і парадавала канцэртнай праграмай, святочным настроем аднавяскоўцаў і гасцей вёскі Погіры, сярод якіх – дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Дзінара Харошка і народны тэатр-студыя гульні “Прымакі”. Калегі па творчай справе прывезлі музычныя падарункі юбілярам.

– Як не любіць сваю вёсачку – такую маленькую і вялікую, багатую і родную. Ніяк нельга забыць той куток, дзе ты нарадзіўся, які адарыў цябе цяплом і радасцю, — так цёпла і пранікнёна краналі сэрцы словы вядучай на пачатку свята.

На працягу ўсіх сарака гадоў галоўнымі для Погірскага народнага фальклорнага гурта былі і застаюцца матывы роднага краю, лёсу беларускага народа. Кожны год у рэпертуары з’яўляюцца новыя песені, блізкія ім па духу.

Заснавальніцай і ідэйнай натхняльніцай, душой калектыву стала Аляксандра Шыдла. Яна адна з першых пачала працу па пошуку мясцовых фальклорных песень, затым да жанчыны далучыліся сяброўкі, любімы муж, следам – дзеці, а цяпер – унукі і праўнукі.

Цяперашні кіраўнік калектыву Тамара Ступак расказвае:

– У розныя гады колькасць артыстаў нашага калектыву змянялася, сёння – гэта восем чалавек. Усіх нас яднае любоў да народнага слова, жартаў, спеваў, танцаў. Выканаўцы нашы, што называецца, артысты шырокага жанру: самі і сцэнарысты, і пастаноўшчыкі, і выканаўцы. Мне здаеццца, што разам мы спяваем ужо больш за тысячу гадоў, а бадзёрасці, энергіі, запалу столькі, што, здаецца, хопіць яшчэ надоўга.

Колькі за сорак гадоў было арганізавана выступленняў? Нават прыблізна падлічыць немагчыма. За шматгадовую творчую дзейнасць калектыў неаднаразова прымаў удзел і станавіўся пераможцам і прызёрам розных песенных конкурсаў на раённых, абласных і рэспубліканскіх узроўнях. Ганаровае званне “народны самадзейны калектыў” гурт атрымаў у 1995 годзе, у 2014 годзе чарговы раз пацвердзіў гэтае ганаровае званне, і вось ўжо больш за 20 гадоў утрымлівае гэты статус.

Асноўнай задачай для калектыву ва ўсе часы свайго існавання застаецца плённая праца па захаванні мясцовай творчай спадчыны. Удзельніцам гурта ўдалося сабраць шмат самабытных песень, характэрных для нашай мясцовасці, якія цяпер занатаваны на старонках этнаграфічных выданняў. Песні калектыву ўвайшлі ў зборнік Т. Б. Варфаламеевай “Песні Беларускага Панямоння” і трохтомны зборнік выдання “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Гродзенскае Панямонне”. У час сваіх выступленяў артысты паказваюць этнаграфічныя і фальклорныя абрады.

На працягу ўсёй святочнай праграмы ў адрас калектыву гучалі цёплыя словы вішаванняў, якія пераклікаліся з іх уласнымі ўспамінамі творчага станаўлення і развіцця гурта, вершамі ўласнага сачынення і сольнымі кампазіцыямі.

Двухгадзінны канцэрт праляцеў на адным дыханні. На мерапрыемстве прысутныя змаглі ўбачыць не толькі цяперашні склад калектыву, але і былых яго ўдзельнікаў. Адзінае, што хвалюе спявачак сёння, – будучы склад гурта, каму яны змогуць перадаць назапашаны матэрыял, вопыт і традыцыі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

35 минут ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

6 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

21 час ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

21 час ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

22 часа ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

22 часа ago