Касавіца ў Войневічах (+відэа)

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Паводле раённай зводкі, КСУП “Войневічы” трымае лідарства па колькасці нарыхтаваных кармоў на ўмоўную галаву жывёлы.

Тут ужо назапашана па 6,3 цэнтнера  кармавых адзінак. У параўнанні з леташняй парой – на 0,6 цэнтнера больш.

Лідарам сярод механізатараў раёна, якія заняты прасаваннем і абмоткай рулонаў стрэйч-плёнкай, таксама з’яўляецца прадстаўнік гэтай гаспадаркі – Уладзімір Карпенка.

Падзякаваць механізатару за выніковую працу, уручыць яму падарунак і кветкі прыязджалі ва ўрочышча “Маяк”, дзе цяпер заняты Уладзімір Дзмітрыевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і лідар прафсаюзнай арганізацыі КСУП “Войневічы” Вольга Сухецкая. Яны павіншавалі механізатара не толькі з працоўнымі набыткамі, а таксама з юбілеем. Нядаўна Уладзіміру Карпенку споўнілася 60 гадоў.

– Гэтага працавітага чалавека ведаю даўно, – зазначыў Уладзімір Казак. – Яшчэ з таго часу, калі ён жыў і працаваў у Белагурне. Карпенка спраўляецца з любой працай: і на касавіцы траваў, і на жніве. Цяпер ён на пенсіі, але прадаўжае працаваць. І працуе выдатна.

Уладзімір Карпенка мае найлепшы вынік: штодня, калі дазваляе надвор’е, ён прэспадборшчыкам “KRONE” прасуе і абмотвае стрэйч-плёнкай да 160 рулонаў.

– На касавіцы ў нас стараюцца ўсе. А сярод лідараў магу назваць  Мікалая Макарчука, братоў Сухецкіх – Паўла і Дзмітрыя, Анатоля Загдая, Аляксандра Сіўко, – паведаміла старшыня прафкама КСУП “Войневічы” Вольга Сухецкая. – Увогуле, нашай гаспадарцы сёлета неабходна нарыхтаваць 13 800 тон сіласу, 14 000 тон сенажу, у тым ліку 1600 тон у рулонах, 390 тон сена. І кожны разумее, што касавіца –  пара вельмі адказная: калі будзе дастаткова кармоў для  жывёлы, то будуцьі надоі малака, і прывагі жывёлы.

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup