Сусветны дзень Чырвонага крыжа і Чырвонага Паўмесяца святкуецца штогод з 1953 года.
8 мая на планеце адзначаецца Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Місія гэтай арганізацыі заключаецца ў тым, каб добраахвотна прадухіляць і палягчаць чалавечыя пакуты, дапамагаць абараняць жыццё, здароўе, гонар і годнасць тых людзей, якія трапілі ў бяду, займацца сацыяльным забеспячэннем адзінокіх старых, інвалідаў, галодных дзяцей.
Ва ўстанове адукацыі прайшоў занятак з навучэнцамі ІХ класа, прысвечаны дню ўтварэння Чырвонага Крыжа. Старшыня пярвічнай арганізацыі Чырвонага Крыжа ўстановы адукацыі Цілігузава М.М. пазнаёміла вучняў з гісторыяй утварэння Чырвонага Крыжа, з прынцыпамі і дзейнасцю арганізацыі ў сучасных умовах. Рабяты расказалі пра дзейнасць школьнага валанцёрскага атрада “Рука дапамогі”, аб тым, як яны дапамагаюць адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам на тэрыторыі Парэцкага сельскага савета. Члены валанцёрскага атрада лічаць, што гэта – лепшая магчымасць прыняць актыўны ўдзел у тым, што адбываецца вакол цябе.
М. Цілігузава,
старшыня пярвічнай арганізацыі “Чырвоны Крыж” Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы