Час надыйшоў – і быць сяўбе

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Не знізіць тэмпаў і своечасова справіцца з пастаўленымі задачамі: аграрыі раённых сельгаспрадпрыемстваў працягваюць вясенне-пасяўную кампанію.

Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама, ужо практычна завершаны работы па сяўбе лёну-даўгунцу. Графік пасяўных работ гэтай сельскагаспадарчай культуры, у параўнанні з мінулагоднім, выкананы значна хутчэй.

Сёлета лён-даўгунец сеюць у сямі сельгаспрадпрыемствах раёна. Сяўбу на плошчы ў 1196 гектараў ажыццявіць ААТ “Дварэцкі льнозавод”. Агульная плошча пасеваў лёну-даўгунцу ў раёне складзе  1586 гектараў.

Між тым, у шасці сельгаспрадпрыемствах працягваецца сяўба цукровых буракоў. Нагадаем, што ўсяго ў раёне запланавана пасеяць 1050 гектараў гэтага карняплоду. Лідзіруючыя пазіцыі ўтрымліваюць аграрыі КСУП “Войневічы”, ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Жукоўшчына”.

Па стане на 16 красавіка, плошча пасадкі агародніны ў КСУП “Жукоўшчына” склала5 гектараў.

Некаторыя сельгаспрадпрыемствы раёна пачалі нарэзваць барозны пад бульбу. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама, бульба будзе пасаджана ў 4 сельгаспрадпрыемствах, на агульнай плошчы  270 гектараў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup