Вензавецкая школа прыняла ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу»

Грамадства Свежыя навіны

Традыцыйна ў Рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу» актыўны ўдзел прымаюць валанцёры з ліку навучэнцаў старэйшых класаў, педагагічны калектыў і работнікі Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

На працягу тыдня яе ўдзельнікі дапамагалі наводзіць парадак у лесе, прыбіралі і чысцілі прыдарожныя палосы, а педагагічны калектыў і работнікі ўстановы, атрымаўшы пасадачны матэрыял, прылады працы і дакладныя інструкцыі ад работнікаў Вензавецкага і Рудаяварскага лясніцтваў, высаджывалі сеянцы маладых сасонак, елачак і бярозак.

Удзельнікі акцыі ўпэўненыя, што праз гады змогуць прыходзіць на месцы, дзе яны працавалі, і любавацца тым, як расце лес, пасаджаны іх рукамі.

Можна з упэўненасцю сказаць, што самым важным вынікам гэтай маштабнай акцыі стала неабыякавасць падрастаючага пакалення да лёсу беларускага лесу, а гэта значыць, што лес будзе радаваць сваім багаццем будучыя пакаленні.

Аксана РОЎБА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: