Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне з’яўляецца прыярытэтным накірункам дзейнасці ў Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе.

Створаная мадэль выхаваўчай работы спрыяе фарміраванню ў навучэнцаў пачуццяў любові да Радзімы, абавязку і адказнасці перад Айчынай, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Яскравым прыкладам рэалізацыі накірункаў дзейнасці па фарміраванні грамадзянска-патрыятычных пачуццяў з’яўляецца праведзенае ўрачыстае ўручэнне пашпартоў навучэнцам 8-9 класаў “Ганаруся сваёй краінай”.

Ва ўрачыстасці прысутнічалі запрошаныя госці: галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Алена Мікалаеўна Гарановіч, галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце КСУП “Жукоўшчына” Алена Лявонцьеўна Свіб, якія ўручылі навучэнцам пашпарты і падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве прысутнічалі бацькі вучняў, якія выказалі словы-пажаданні сваім дзецям. Моладзь, якая атрымала ганаровае званне грамадзян Беларусі, прыняла клятву вернасці сваёй дзяржаве і народу, выступілі са словамі падзякі ў адрас прысутных і абяцаннем быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны.

Шаркут Людміла,
класны кіраўнік 9 класа Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!

Похожие публикации