У Дзятлаве стартаваў раённы этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба – адзін з самых маштабных і паспяховых праектаў клуба.

З моманту свайго нараджэння ў 2007 годзе спаборніцтвы занялі лідзіруючую пазіцыю па масавасці ўдзелу сярод падобных турніраў.

Юныя спартсмены спаборнічаюць у трох узроставых групах: малодшай (11-12 гадоў), сярэдняй (13-14 гадоў) і старэй (15-16 гадоў). Спачатку яны выходзяць на старты ў рамках школьных, раённых і абласных этапаў «Снежнага снайпера», затым самыя трапныя і самыя хуткія змагаюцца за ўзнагароды ў рэспубліканскім фінале.

Раённы этап рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства па біятлоне прайшоў на стадыёне “КОЛАС” У горадзе Дзятлава. У сувязі з пагоднымі ўмовамі бег на лыжах быў заменены на кросавы.

На старт асабіста-камандных спаборніцтваў выйшлі ўдзельнікі з 14 раённых установаў адукацыі. Спаборніцтвы праходзілі ў трох узроставых групах. За кожны дапушчаны промах пры стральбе неабходна было пераадолець дадатковыя 30 метраў.

Спартыўна-масавае мерапрыемства дапамагае выявіць лепшых спартсменаў, якія ўвойдуць у склад зборнай раёна і прадставяць Дзятлаўшчыну на абласным этапе аднаіменных спаборніцтваў.

Фінальны этап рэспубліканскіх сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба» адбудзецца ў перыяд з 9 па 15 сакавіка 2020 года.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации