У Казлоўшчынскай сярэдняй школе адбылася бацькоўская канферэнцыя па тэме «Эфектыўнае ўзаемадзеянне сям’і, школы і соцыума па здаровым ладзе жыцця, забеспячэнню бяспекі жыццядзейнасці непаўналетніх».
Пытанні прафілактыкі алкагольнай залежнасці, тытунекурэння, наркаманіі сярод непаўналетніх; павышэння адказнасці законных прадстаўнікоў за выхаванне і ўтрыманне непаўналетніх дзяцей, за здзяйсненне непаўналетнімі супрацьпраўных дзеянняў, недапушчальнасці праявы жорсткасці і гвалту ў адносінах да дзяцей; прафілактыкі крызісных станаў непаўналетніх; псіхаэмацыйнага стану навучэнцаў, фарміравання ў іх стрэсаўстойлівасці; адказнасці бацькоў за пакіданне дзяцей без нагляду і парушэнні імі правілаў пажарнай бяспекі асвятлілі С. В. Залучан, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх; Н. В. Філіповіч, інспектар ІСН; Н. І. Юрэня, урач-валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі; Ж. А. Ёдчык, урач-педыятр Казлоўшчынскай паліклінікі; А. Д. Горбач, педагог-псіхолаг СПЦ г. Дзятлава; Е. І. Крупіца, педагог-псіхолаг установы адукацыі; А. М. Макарчык, начальнік ПАСП-11.
Бацькі з задавальненнем праслухалі інфармацыю, задалі пытанні выступаючым.
Г. І. ХІЛІМОНЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup