Стартаваў чэмпіянат Гродзенскай вобласці па жаночым валейболе.

Гульня праходзіла ў спартыўнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава. Сапернік дзятлаўчанак — каманда Ашмянскага раёна.

Дзеючы чэмпіён каманда Дзятлава “Сырная страна” была відавочна мацнейшая, перамагла з лікам 3:0 (25:14, 25:17, 25:14).  Каманда ў турніры 2020 года выступае ў абноўленым складзе, адзначыў трэнер каманды Васіль Русін. У гэтым сезоне “Сырную страну” пакінулі  Таццяна Маркель, Надзея Воранава,Ганна Сіліверстава. Яны будуць гуляць за лідскі раённы ФСК. У дзятлаўскую каманду вярнуліся  Яўгенія Волік, Аліна Сляпцова, Марта Міцюк, Вольга Масюк (Трыпуць), Анастасія Качалава.

Турнір, як і летась, пройдзе у некалькі этапаў. На першым этапе ўдзельнікі спаборнічаюць у дзвюх групах. Дзятлава – у групе “Б” з камандамі ДЮСШ г. Ліды, ОСДЮШОР ім.А.Сапегі-04 і Ашмянскага раёна.

Наступны матч каманда Дзятлава “Сырная страна” правядзе на выездзе – 22 лютага ў Лідзе.

Вольга ЮШКЕВІЧ
Фота прадаставіў трэнер каманды Васіль РУСІН

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации