Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

За 2019 год дзятлаўская міліцыя выявіла 56 парушэнняў заканадаўства, звязаных з незаконным абаротам алкаголю, канфіскаваны 3264 літры алкагольнай прадукцыі, 11 самагонных апаратаў, знойдзены два міні-заводы па вытворчасці самагону.

Зафіксаваны тры выпадкі смерці з-за вострага атручвання этылавым спіртам у аграгарадку Гезгалы, вёсках Падвялікае і Белалозы.

Праваахоўнікі ўдзячны нераўнадушным да чужой бяды жыхарам раёна, якія своечасова паведамлялі пра факты незаконнага вырабу і рэалізацыі алкагольнай прадукцыі на тэрыторыі Дзятлаўшчыны. Толькі агульнымі намаганнямі можна зберагчы здароўе людзей, магчыма, уратаваць чыё-небудзь жыццё.

Па-ранейшаму ў аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама працуюць тэлефоны гарачай лініі: 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042, а таксама ва ўпраўленні ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама 8-0152-797333. Па гэтых нумарах можна паведамляць інфармацыю аб незаконным вырабе і рэалізацыі алкаголю. Ананімнасць гарантавана.

 

Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup