Дабрачынныя справы ў час акцыі “Нашы дзеці”

Грамадства Свежыя навіны

Завяршылася дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”.

Вучнёўскі і педагагічны калектывы Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы традыцыйна прынялі ў ёй актыўны ўдзел.

Удзельнікі цімураўскага і валанцёрскіх атрадаў сабралі сувеніры і канцылярскія тавары для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. А удзельнікі валанцёрскага атрада “Добрыя сэрцы” правялі цікавую забаўляльную праграму “Сустракаем Новы год разам!” з выхаванцамі дашкольных груп. Дапоўнілі творчыя справы акцыі “Ад усёй душы”, “Падарунак – дзецям”.

Ад дабрачынных спраў не засталіся ў баку і вучні пачатковых класаў. Усе яны працавалі ў творчай майстэрні “Маленькія чарадзеі”. Дзеці рыхтавалі паштоўкі, сувеніры да навагодніх святаў для дзяцей з прыёмных, апякунскіх, шматдзетных сем’яў. Пярвічная арганізацыя “Беларускі саюз жанчын” правяла “Віншавальны марафон”, у час якога былі ўручаны падарункі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзецям, якія выхоўваюцца ў прыёмнай і апякунскай сем’ях.

Нашы творчыя справы актыўна прадоўжацца ў бліжэйшы час. Новыя ідэі і ініцыятывы прынясуць выхаванцам, навучэнцам радасны настрой.

Наталля СОКАЛ,
адказны за работу моладзевых і дзіцячых аб’яднанняў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: