Марафон дабрыні ў межах акцыі “Нашы дзеці” працягваецца

Грамадства Свежыя навіны

Для дзяцей і дарослых Новы год і Каляды – гэта чаканне цуда, падарункаў, новых адкрыццяў.

Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа ўжо не першы раз прымае ўдзел у дабрачыннай дзейнасці. На гэты раз дарослыя – работнікі ўстановы адукацыі – вырашылі павіншаваць са святам дзяцей з Дзятлаўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Былі набыты цацкі і абсталяванне для дзяцей – стол са стульчыкам, гульні-пазлы, індывідуальная дошка для малявання, набор садавіны. Па радасных усмешках дзяцей было бачна, што яны задаволены падарункамі. Госці выказалі словы ўдзячнасці работнікам цэнтра, якія аддаюць сваю душу, веды, агортваюць клопатам дзяцей, у якіх ёсць праблемы са здароўем. Прагучалі віншаванні са святамі і шчырыя пажаданні.

Да дабрачыннай дзейнасці дарослых далучыліся і навучэнцы. У час акцыі «Нашы дзеці» цімураўцы і валанцёры Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы павіншавалі выхаванцаў сацыяльнага прытулка горада Дзятлава і перадалі ім падарункі. Рабяты сабралі мноства мяккіх цацак, канструктары, дзіцячыя кніжкі, канцэлярскія тавары. Мы спадзяёмся, што хоць крышачку парадавалі гэтых дзяцей і дапамаглі ім адчуць свята.

Марафон дабрыні ў межах акцыі “Нашы дзеці” працягваецца…

Аргкамітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: