Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” працягвае радаваць дзяцей.

30 снежня ў рамках акцыі “Цуды на каляды” першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык прывезла падарункі і найлепшыя пажаданні з надыходзячымі святамі дзецям, якія выхоўваюцца ў прыёмных сем’ях.

У аграгарадку Гезгалы гэта сям’я Аніскевіч, якая выхоўвае Арцёма Радзевіча і Максіма Маркушэўскага. У гарпасёлку Наваельня падарункі атрымалі Эліна і Ева Ламака, Мікіта Лагодскі, Ульяна Фёдарава з прыёмнай сям’і Мынко, ў аграгарадку Раклевічы – Вікторыя Тадарэнка і Ангеліна Юргель з сям’і Млынарчыкаў, а ў сям’і Таццяны Сянчурынай з Дзятлава – Ілья Дзямідчык, Кірыл Фадзееў, Анастасія і Лізавета Леўчанка.

Дзеці былі вельмі радыя такім прыемным сюрпрызам і шчыра дзякавалі за падарункі.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Похожие публикации