Падарунак ад “Белай Русі”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Напярэдадні навагодняга свята падарунак ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” атрымала сям’я Вольгі Вячаславаўны Янкоўскай з Дзятлава, дзе гадуюцца пяцёра дзяцей.

Цукеркі ад “Белай Русі” дзецям уручыла Марыя Іосіфаўна Цімошка, якая з’яўляецца класным кіраўніком пяцікласніцы Ані. Двое дзяцей з гэтай сям’і – Аня і Саша вучацца ў першай дзятлаўскай школе, а трое – Мілана, Ліза і Арына наведваюць дзіцячы садок. Праўда, цяпер дзеці з матуляй на канікулах, меншыя — хварэюць. Таму настаўніца Марыя Іосіфаўна пажадала, каб у новым годзе ўсе былі здаровыя і здзейснілася самая запаветная мара сям’ і – атрымалі сваё жыллё.

Нагадаем, што падарункі ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” атрымалі 20 шматдзетных сем’яў, дзе выхоўваюцца пяць і больш дзяцей.

 

Ірына СКРУНДЗЬ