Пераднавагоднія рэйды

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Напярэдадні навагодніх святаў супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС правялі рэйды па кропках рэалізацыі піратэхнічных вырабаў, наведалі месцы правядзення навагодніх ранішнікаў: установы адукацыі і культуры. Была праверана наяўнасць першасных супрацьпажарных сродкаў і праведзены інструктаж.

Акцыя працягваецца

У час правядзення трэцяга этапу акцыі “Бяспечны Новы год” супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС з Дзедам Марозам і Снягуркай завіталі ў дзіцячае аддзяленне Дзятлаўскай раённай бальніцы, а таксама ў месцы масавага знаходжання людзей і продажу піратэхнічных вырабаў. Сустрэчы прайшлі не толькі цікава і займальна, але і з карысцю.

 

Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС