У снежні ў спартыўнай зале сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава прайшло адкрытае першынство Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па шматбор’і сярод юнакоў і дзяўчат 6-7 класаў.

У праграму спаборніцтваў увайшлі такія дысцыпліны, як бег на дыстанцыю 30 метраў, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча з-за галавы.

Пераможцам першынства па шматбор’ю сярод юнакоў сёмых класаў прызнаны Дзмітрый Коска, другое месца – у Арцёма Губко, бронза – у Сяргея Беняса.

Сярод юнакоў шостых  класаў пераможцам прызнаны Павел Гурскі,  другое месца – у Дзмітрыя Ранцэвіча.

Сярод дзяўчат сёмых класаў пераможцай спаборніцтваў стала Ганна Берасневіч, другое месца – у Веранікі Сідорчык, бронзавая  ўзнагарода – у Ілоны Ламака.

Напрыканцы спартыўнай сустрэчы пераможцы і прызёры першынства па шматбор’і былі ўзнагароджаны  граматамі Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

У рамках Сусветнага дня футбола на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава прайшлі сяброўскія матчавыя сустрэчы па футболе сярод юнакоў 2005 года нараджэння і маладзейшых.

Напрыканцы футбольных баталій усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Кацярына СКРАБУК,
інструктар-метадыст Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации