У рамках рэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі “Нашы дзеці” з віншаваннямі і падарункамі да навучэнцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завіталі артысты Данілавіцкага дома культуры.

Яны падарылі асаблівым дзецям размалёўкі, каляровую паперу, салодкія пачастункі і добры настрой. Дзядуля Мароз і Снягурачка павадзілі з дзятвой навагоднія карагоды, паспявалі святочныя песні, узгадалі вершы пра ёлачку і Новы год.

На развітанне шчыра пажадалі дзецям здароўя, бадзёрасці, усмешак і клопату блізкіх.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Похожие публикации