Ілья Гранкоўскі з Наваельні – уладальнік Кубка Еўропы па каратэ

Падзеі

Grankov_Maksimav

5 снежня ў польскім горадзе Катовіцэ адбыліся спаборніцтвы Кубка Еўропы па кіакушынкай каратэ сярод юніёраў і ветэранаў. Беларусь прадстаўлялі 13 спартсменаў і дабіліся выдатнага выніку: 6 юніёраў гродзенскага абласнога спартыўнага клуба “Барс” сталі прызёрамі: занялі 2 першыя, 2 другія і 2 трэція месцы. У ліку залатых прызёраў – Ілья Гранкоўскі, вучань Наваельнянскай школы, які трэніруецца ў спартклубе “Барс” пад кіраўніцтвам Максіма Максімава. Ілья заняў першае месца ў катэгорыі “14-15 гадоў да 55 кілаграмаў” у раздзеле “кумітэ”.

MozpPsE3r7Y

Дарэчы, трэнер Ільі Максім Максімаў напрыканцы лістапада ў ліку лепшых 192 каратыстаў (кіакушынкай) планеты ўдзельнічаў у чэмпіянаце свету па кіакушынкай каратэ ў Японіі, прайграў бой у другім крузе саперніку, які затым стаў прызёрам чэмпіянату. Тым часам кіраўнік абласнога спартыўнага клуба “Барс” сенсэй Васіль Максімаў у ветэранскай катэгорыі “плюс 45 гадоў да 70 кілаграмаў” стаў віцэ-чэмпіёнам свету.

Б. ВАРНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *