Восеньская хандра, напэўна, вядома кожнаму.

Каб дэпрэсіўныя думкі не трымалі нас у сваіх моцных абдымках, неабходны пэўныя хімічныя рэчывы і элементы. З восеньскай хандрой можна змагацца, але трэба ведаць, чым узмацніць свой рацыён. Ёсць шэраг прадуктаў, якія здольныя падняць настрой і палепшыць работу мозга.

Галоўным хімічным рэгулятарам настрою ў нашым арганізме з’яўляецца сератанін. Дзякуючы гэтаму гармону мы радуемся і добра спім, выдатна сябе адчуваем і даўжэй жывёмНеабходную колькасць сератаніну можна атрымаць з такіх прадуктаў, як сыр цвёрдых гатункаў, чырвоная рыба, індычка, чырвоная ікра. Таксама варта дадаць у рацыён салодкі перац, кедравыя арэхі, фасолю і абляпіху.

Дэфіцыт тыразіну – амінакіслата, якая уплывае на кагнітыўныя функцыі мозга,вядзе да сіндрому хранічнай стомленасці. Таму варта дадаць у рацыён курыную грудку, бананы, авакада, міндаль, а таксама грэчку, скумбрыю і печань.

Селен нармалізуе абмен бялкоў, паляпшае памяць і настрой, яго можна знайсці ў бразільскім арэхах і часнаку. Таксама дапамагае сінтэзу сератаніну і фоліевая кіслата – найбольшая колькасць гэтага вітаміну ў печані, апельсінах, брокалі і любой лісцевай зеляніне. Яшчэ адзін неабходны мікраэлемент – цынк. Дадайце ў рацыён морапрадукты, імбір, водарасці, а таксама буры рыс і ўсе цытрусавыя.

Трэба памятаць і пра глюкозу, крыніца якой у вугляводах, што ўтрымліваюць крухмалістыя прадукты. Таму ў восеньскі сняданак рэкамендуецца дадаць кашу з цэльназерневых круп, а ў якасці асновы лепш выбіраць хлеб з мукі грубага памолу.

Між тым, ежу хуткага прыгатавання, пюрэ, фаст-фуд і паўфабрыкаты варта ўжываць толькі тады, калі іншага выйсця няма. Яны ні ў якім разе не павінны замяняць штодзённыя паўнацэнныя сняданкі ці абеды. Харчаванне павінна быць разнастайным, паўнацэнным, збалансаваным.

Таццяна СВІБ,
доктар-тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации