Падзеі
1 min read
1112

Мы — супраць СНІДУ

4 декабря, 2015
0

Раённая інфармацыйна-асветніцкая акцыя да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам прайшла ў філіяле “Казлоўшчына” Слонімскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы ліцэя і вучні старэйшых класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Да іх звярнулася валеолаг Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Н. Юрэня. Яна расказала аб небяспецы ВІЧ-інфекцыі, засяродзіла ўвагу на яе прафілактыцы. Гэтай жа тэме было прысвечана выступленне агітбрыгады, якое падрыхтавалі работнікі аддзела культуры і адпачынку “Казлоўшчынскі дом” культуры.

З духоўным наказам да моладзі звярнуўся настаяцель храма ў Казлоўшчыне Георгій Ярмоліч.

У час акцыі яе ўдзельнікі таксама паглядзелі відэафільм па прафілактыцы небяспечнай хваробы. Былі падведзены вынікі конкурсу плакатаў і малюнкаў. Іх агучыла першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” А. Чурай. Пераможцы конкурсу былі адзначаны ўзнагародамі.

Акрамя асветніцкай акцыі па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі ў Казлоўшчыне, Дзятлаўскім раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі сумесна з раённым камітэтам грамадскага аб’яднання “БРСМ” праведзена мерапрыемства ля Дзятлаўскага раённага вузла паштовай сувязі, у час якога быў створаны квілт — палатно памяці аб памерлых ад СНІДу.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации