На тэматычных пляцоўках свята

Падзеі

У час свята працавалі тэматычныя пляцоўкі сельгаспрадпрыемстваў вобласці, установаў культуры. Моладзь Гродзеншчыны ладзіла вясёлую эстафету з цікавымі і забаўляльнымі конкурсамі.

Пачаставацца смачным маслам «ручной работы», квашанай капустай, духмяным хлебам запрашаў гасцінны падворак Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Тут таксама можна было набыць сувенірную прадукцыю з краявідамі Дзятлаўшчыны, кнігі па гісторыі рэгіёна. У ліку іх і выданне Ф. Красюка.

Тэматычныя пляцоўкі віталі не толькі адметным аздабленнем, выдатнай прадукцыяй, але і музыкай з  песнямі. Цыгане, сапраўдныя усходнія прыгажуні, вакальныя групы — усім гэтым вабіў гледачоў падворак Слонімскага мясакамбіната.

Абшырную канцэртную праграму ладзілі і самадзейныя артысты Гродзеншчыны. Выступленне творчых калектываў, у выкананні якіх гучалі любімыя і добра вядомыя песні, пад якія ногі так і пускаліся ў танцы, праходзіла на плошчы 17 Верасня.

Для маленькіх гледачоў, якія завіталі на свята разам са сваімі татамі і матулямі, бабулямі і дзядулямі, на стадыёне «Колас» працаваў дзіцячы забаўляльна-гульнёвы гарадок. Незабыўным для маленькіх дзятлаўчан стала і катанне на поні, якія завіталі у наш рэгіён ажно з Віцебску.

SAM_0060

SAM_0061

SAM_0077

SAM_0081

SAM_0083

SAM_0088

SAM_0090

SAM_0094

SAM_0063

SAM_0064

SAM_0065

SAM_0070

SAM_0073

SAM_0080

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *