Рэспубліканскі конкурс жывапісу “Шчасце жыць у мірнай краіне” быў прысвечаны 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы.
Яго арганізатарамі выступілі Беларускі фонд міру, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.
Вынікам стане выданне кнігі-альбома “Дзеці – за мір. Малюнкі”.
На абласным этапе рэспубліканскага конкурсу жывапісу “Шчасце жыць у мірнай краіне” ўдзельнічалі работы трох навучэнцаў (настаўніца выяўленчага аддзялення Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Гайдук), дзве з якіх занялі другое і трэцяе месца. Мастацкія работы Марыны Ломаць і Алёны Заяц прадставілі школу на заключным рэспубліканскім этапе конкурсу, на якім работа Марыны Ломаць пад назвай “Сакавік” заняла другое месца.
Сардэчна віншуем Марыну Ломаць і яе настаўніцу Алену Гайдук з перамогай у рэспубліканскім конкурсе і жадаем далейшых творчых поспехаў!
Падрыхтавала да друку Вольга ЮШКЕВІЧ