У Дварэцкім доме культуры адбылося адкрытае пасяджэнне клуба ветэранаў працы “У коле сяброў” – “На 75-гадовых трымаем раўненне!”, на якое былі запрошаны 75-гадовыя юбіляры – равеснікі ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Старшыня сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч сардэчна павіншаваў усіх імяніннікаў і ўручыў ім памятныя сувеніры. Работнікі аддзела культуры праспявалі душэўныя песні, усе прыемна пагутарылі за кубачкам духмянага чаю.

Творчы калектыў Данілавіцкага дома культуры сумесна са старшынёй Данілавіцкага сельвыканкама Ганнай Жых у рамках абласной акцыі “Нам яшчэ 75” павіншавалі жанчын-юбілярак з вёскі Ліжэйкі Валянціну Іванаўну Чарняўскую і Валянціну Паўлаўну Кардаш з нагоды іх 75-годдзя. Юбілярак павіталі песнямі, падарункамі, кветкамі, шчырымі словамі віншаванняў, пажадалі жанчынам здароўя, шчасця, дабрабыту, даўгалецця.

 

Аргкамітэт

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025
Слова – дэлегатам УНС. Чаго дзятлаўчане чакаюць ад Усебеларускага форуму?

Похожие публикации