Бюлетэнь для галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны ЦВК.
У бюлетэнь у алфавітным парадку ўключаны прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя ўсіх зарэгістраваных кандыдатаў. З правага боку ад даных аб кожным кандыдаце — пусты квадрат.
У канцы пераліку кандыдатаў — радок «Супраць усіх кандыдатаў» і таксама пусты квадрат.
Галасаванне заключаецца ў тым, што кожны выбаршчык ставіць які-небудзь знак (крыжык, птушачку і г.д.) у квадраце насупраць прозвішча таго кандыдата, за якога ён аддае свой голас.
Несапраўдным прызнаецца бюлетэнь:
у якім знак пастаўлены больш чым у адным квадраце;
у якім знак не пастаўлены ні ў адным з квадратаў;
неўстаноўленага ўзору (адрозніваецца памерам, колерам, якасцю паперы, друкарскім шрыфтам і да т.п.);
калі на адваротным баку адсутнічаюць подпісы членаў участковай камісіі (не менш як два).
Крыніца: ЦВК Беларусі.