Як толькі ўсталявалася спрыяльнае надвор’е і на змену дажджам прыйшлі сонечныя дні, у сельгаспрадпрыемствах Дзятлаўшчыны пачаліся работы па нарыхтоўцы кармоў траваў другога ўкосу.
Аднымі з першых прыступілі да сезонных работ працаўнікі ААТ “Граніт-Агра”. Па стане на 15 ліпеня скошаны травы з плошчы 577 гектараў, што склала 34 працэнты ад запланаванага, нарыхтавана 1150 тон сенажу.
Паралельна касьбе ў гаспадарцы ідуць работы па закладцы кармоў у сянажныя траншэі, вядзецца бесперапынная трамбоўка сянажнай масы, наладжаны работы па нарыхтоўцы сена.
Падыходзяць да фінішнай прамой экіпажы камбайнераў, задзейнічаных на жніве азімага рапсу. Па стане на 15 ліпеня ў гаспадарцы ўбрана насенне алейнай культуры з плошчы 314 гектараў, намалочана 1261 тона зерня, ураджайнасць складае 40,2 цэнтнера з гектара. Акрамя азімага рапсу, у гаспадарцы прыступілі да жніва яравога ячменю.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ