Пад такой назвай праходзіць сёлета акцыя, прымеркаваная да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці .
У час яе ўшаноўваюць равеснікаў Прынёманскага краю, якія сёлета адзначаюць свой 75-гадовы юбілей. На пасяджэнні клуба “Нам гады не бяда” віншаванні прымалі Пелагея Макараўна Скрабук, Марыя Канстанцінаўна Калодка, Іван Іосіфавіч Пачабыт.
Павіншавалі юбіляраў старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі савета ветэранаў Міхаіл Яўгеньевіч Губар і старшыня Таварыства Чырвонага Крыжа, загадчыца аддзела дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзроста Галіна Эдвардаўна Касцюк.
Да іх далучыліся ўдзельнікі клуба “Нам гады не бяда”. Добры настрой прысутным дарылі артысты з раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, якія падрыхтавалі святочны канцэрт .
Вольга ЮШКЕВІЧ