Лета ў самым разгары. Наведвальнікі аздараўленчых летнікаў не губляюць ні хвіліны: кожны дзень праводзяць з карысцю.

Днямі творчы калектыў Данілавіцкага дома культуры завітаў у аздараўленчы летнік “Весяльчак”, які працуе ў Круцілавіцкай сярэдняй школе. Для наведвальнікаў была арганізавана спартыўная праграма “Смелыя, кемлівыя, спрытныя”.

 

Усе этапы спартыўнага мерапрыемствы праходзілі ў актыўнай барацьбе. Балельшчыкі актыўна “хварэлі” за свае каманды, а ўдзельнікі імкнуліся прыйсці да фінішу першымі.

Захапляльнасці спаборніцтвам дадалі гумарыстычныя заданні. Гэта выклікала ажыўленую цікавасць ва ўсіх удзельнікаў спартыўнага мерапрыемства. Пастаўленыя задачы для каманд магчыма было выканаць толькі пры аказанні ўзаемадапамогі і падтрымкі.

Праведзеная спартыўная праграма аб’яднала школьнікаў, нікога не пакінула абыякавым, дзеці  адчулі сябе сапраўдным калектывам. Спаборніцтвы сталі святам спорту, здароўя і маладосці.

Усе каманды былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, дзеці атрымалі выдатны зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі.

Аргкамітэт

Предыдущая новость

Похожие публикации