15 верасня ў Дзятлаве адбылося чарговае пасяджэнне аператыўнага штаба па арганізацыі і правядзенні абласных “Дажынкак-2015” пры ўдзеле намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Дзяшко. Нарадзе папярэднічаў агляд камісіяй будаўнічых аб’ектаў у райцэнтры.

На чарговым пасяджэнні аператыўнага штаба абмяркоўвалі гатоўнасць і тэрміны здачы аб’ектаў будаўніцтва і рэканструкцыі да абласных “Дажынак”. Сярод іх – будынак раённага Дома культуры, мост на вуліцы Міцкевіча, гасцініца “Ліпічанка”, інтэрнат і група жылых дамоў па вуліцы Савецкай, будынак Дзятлаўскага райвыканкама, вуліца Фрунзэ; аб’екты гандлю, грамадскага харчавання і адміністрацыйныя будынкі Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

Вялікая ўвага надавалася таксама стану пад’язных дарог да Дзятлава і вуліц горада. Падрадчыкі запэўнілі прысутных, што ўсе будаўнічыя работы да свята будуць выкананы своечасова.

Пачынаючы з гэтага тыдня аператыўны штаб будзе збірацца ў Дзятлаве двойчы на тыдзень і суправаджацца інспекцыяй ходу будаўніцтва і рэканструкцыі аб’ектаў на Дзятлаўшчыне.

Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации