У Беларусі месячная мінімальная заработная плата (МЗП) за жнівень бягучага года індэксуецца, як і ў папярэднім месяцы, на 5,1 працэнта, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за жнівень не перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца яе папярэдняй індэксацыі (ліпень 2015 года). Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Такім чынам, памер МЗП у жніўні бягучага года, як і ў ліпені, складае Br2 млн 180 тыс. 126. Нагадаем, з 1 студзеня бягучага года месячная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ўрадам у памеры Br2 млн 100 тыс. 100. МЗП – дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, які наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу пры выкананні абавязкаў работніка, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора.

Грашовыя даходы (заработная плата, дзяржаўныя стыпендыі навучэнцам, стыпендыі клінічным ардынатарам, стыпендыі работнікам, накіраваным на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку на вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт), што атрымліваюцца з бюджэтных крыніц, за жнівень бягучага года не індэксуюцца, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за жнівень не перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца іх аднаразовага перагляду (сакавік 2015 года).

Заработная плата дзяржаўных служачых і прыраўнаваных да іх асоб, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага складу, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, сувораўцаў, выхаванцаў воінскіх часцей, курсантаў ваенных навучальных устаноў індэксуюцца, як і ў папярэднім месяцы, на 6,6 працэнта, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за жнівень не перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца іх папярэдняй індэксацыі (люты 2015 года).

Устаноўленыя ад базавай велічыні дапамогі па беспрацоўі і стыпендыі грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта індэксуюцца, як і ў папярэднім месяцы, на 5,1 працэнта, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за жнівень не перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца іх папярэдняй індэксацыі (ліпень 2015 года).

Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі рэспублікі з іншых крыніц, кампенсацыя страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).

Грашовыя даходы насельніцтва за жнівень, што падлягаюць індэксацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, індэксуюцца ў межах Br1 млн 569 тыс. 130 – 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на момант індэксацыі.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации