Рэспубліканскі суботнік сёлета ў нашай краіне пройдзе 20 красавіка, але некаторыя арганізацыі вырашылі папрацаваць раней.

Аднымі з першых у нашым раёне выйшлі на суботнік работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці  горада Дзятлава: яны наводзілі парадак на перакрыжаванні вуліц Перамогі і Міцкевіча, на прылеглай да ўстановы культуры тэрыторыі, правялі вялікую работу па падрыхтоўцы адкрытай танцавальнай пляцоўкі да вясенне-летняга перыяду і майскіх святаў.

– Сонечны цёплы дзень. Усё вакол зелянее і квітнее. Як не папрацаваць сёння! Чым больш людзей выйдзе на суботнік, тым чысцейшым і  утульнейшым стане наш горад, – адзначаюць працаўнікі.

Прыемна назіраць, як з’яднана і бадзёра  нашы артысты выступаюць перад гледачамі ў час святаў. Весела, актыўна, па-сяброўску зладжана арганізавалі яны працу і сёння.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации