Майстры Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел у абласной выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак”.
На выставу былі прадстаўлены крэатыўнае пано “С Пасхой” Ірыны Антропавай (Дварэцкі дом культуры), “Велікодныя кошыкі” Таццяны Бортнік (Круцілавіцкі дом культуры), “Велікодныя яйкі” Марыны Лотыш, “Велікоднае пано” Ганны Абрамавай (сектар рамёстваў). Па выніках удзелу дзятлаўчане атрымалі дыплом за адраджэнне, развіццё і папулярызацыю традыцыйнай культуры Гродзеншчыны.
Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня
13 красавіка ў Гродне прайшло рэгіянальнае свята-кірмаш рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”. Ад Дзятлаўшчыны ладзілася выстава-продаж “Традыцый жывая крыніца”, якую падрыхтаваў Гезгалаўскі дом культуры. Кожны госць кірмаша змог знайсці сувенір па душы.
Цікава прайшоў паказ “Мода з куфра на Вялікдзень”, дзе былі прадстаўлены традыцыйныя рэгіянальныя касцюмы ўсёй Гродзенскай вабласці. Аддзел метадычнай работы Дятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці на дэфіле паказаў касцюмы маладой жанчыны і мужчыны, рэканструяваныя са слоў мясцовых жыхароў і экспанатаў Дзятлаўскага краязнаўчага музея, і святочныя касцюмы вёсак Ахонава і Погіры.
Таццяна ЯНУШКЕВІЧ,
метадыст Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці