1 красавіка ўзнагароды ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” атрымалі навучэнец Наваельнянскай сярэдняй школы Ягор Сокал, яго бацька Сяргей Сокал, настаўніца біялогіі, яна ж навуковы кіраўнік праекта Алена Баковіч.

Узнагароды наваельнянцам уручылі начальнік аддзела адукацыі Наталля Белаус і загадчыца Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Кулеш.

Нагадаем, што нядаўна Ягор стаў пераможцам нацыянальнага этапу Міжнароднага Стакгольмскага воднага конкурсу і сёлета прадставіць нашу краіну ў Швецыі. Гэта іх агульная з кіраўніком праекта Аленай Баковіч заслуга. Дарэчы, Алена Вільгельмаўна па выніках 2017/2018 навучальнага года за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў па рашэнні савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначана заахвочвальнай прэміяй. У скарбонцы настаўніцы і вучня не толькі гэтыя ўзнагароды, але і шэраг іншых.

Ірына КАЎКЕЛЬ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации