У аграгарадку Круцілавічы 21 сакавіка ў Данілавіцкім доме культуры адбылася гульнёва-пазнавальная праграма “Сакрэты бабулінага куфэрка” ў рамках адкрытага пасяджэння аматарскага аб’яднання “Нам гады не бяда” ў рамках абласнога агляду-конкурсу аматарскiх аб’яднанняў “Свет захапленняў”.

Зазірнуўшы ў куфар, удзельнiкi клуба выхаднога дня “Вяселая кампанiя” ўбачылi сапраўдныя багацці, якія вырабілі працавітыя і нястомныя рукі жанчыны для сваёй сям’і. На працягу ўсяго пасяджэння бабулі расказвалі і паказвалі, як з воўны, з ільну стваралася нітка і як потым з iх дапамогай ткалася прыгожае адзенне. Дзеці таксама змаглі паўдзельнічаць і паспрабаваць свае сілы ў гэтай нялёгкай справе.

Таццяна БУЧА,
кiраўнiк аматарскага аб’яднання “Нам гады не бяда” Данiлавiцкага дома культуры

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации