Злачынствы, ненадзейныя сем’і, пакінутыя дзеці пры жывых бацьках, сацыяльная дэградацыя – усе гэтыя праблемы найчасцей узнікаюць з-за п’янства.

Для эфектыўнай барацьбы са злоўжываннем спіртнымі напоямі і наступствамі “сяброўства” з “зялёным зміем”, у першую чаргу, неабходна выявіць і ліквідаваць ачагі вырабу сурагатнага алкаголю, каналы паступлення фальсіфікаванай спіртаўтрымліваючай прадукцыі. Падпольныя вытворцы спіртнога не толькі наносяць урон эканоміцы, але і становяцца ўскосна вінаватымі ў смяротных атручваннях людзей.

Эфектыўнасць работы міліцыі ў гэтым кірунку напрамую залежыць ад актыўнай пазіцыі насельніцтва. Інфармацыю аб асобах, якія вырабляюць, захоўваюць або рэалізуюць самагон, самагонную брагу, спірт і іншую спіртаўтрымліваючую вадкасць, можна кругласутачна паведамляць па тэлефонах “Гарачай лініі” УУС Гродзенскага аблвыканкама 8-0152-79-73-33 або АУС Дзятлаўскага райвыканкама 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042. Ананімнасць гарантуецца.

Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025
Слова – дэлегатам УНС. Чаго дзятлаўчане чакаюць ад Усебеларускага форуму?

Похожие публикации