Галоўная задача сродкаў масавай інфармацыі ў час выбарчай кампаніі – прыцягнуць грамадзян на выбарчыя ўчасткі. Такое меркаванне выказала сёння журналістам міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік ведамства звярнула ўвагу, што СМІ самастойныя ў сваёй рэдакцыйнай палітыцы і закон забараняе ўмяшанне ў яе. “Але самая галоўная задача, якая сёння ёсць у нашага інфармацыйнага поля, – у поўным аб’ёме забяспечыць канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне дакладнай і поўнай інфармацыі, а таксама прыцягнуць іх на выбарчыя ўчасткі. Сёння беларусы не абыякавыя да сваёй будучыні і да выбару гэтай будучыні”, – лічыць Лілія Ананіч.

Пры гэтым, паводле яе слоў, рэдакцыям не трэба апускацца да “жаўцізны”, якую эксплуатуюць асобныя інтэрнэт-рэсурсы. “Думаю, што ўзважаная, адказная журналістыка – той крытэрый, які вызначае папулярнасць у чытацкай і глядацкай аўдыторыі, – сказала Лілія Ананіч. – Першыя радкі публікацыі або сюжэта адразу паказваюць, што журналіст хоча сказаць свайму гледачу, слухачу, чытачу”.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации