Вясной 2019 года на Дзятлаўшчыне пройдуць адкрытыя пасяджэнні аматарскіх аб’яднанняў “Нам гады не бяда” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і “У коле сяброў” Дварэцкага дома культуры.

Менавіта два гэтыя клубы пры падтрымцы спецыялістаў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прымуць удзел у абласным конкурсе аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў”.

Так, наведвальнікі аб’яднання “Нам гады не бяда” прадставяць на абласным конкурсе творчую праграму “Мода трэцяга ўзросту”. Яна будзе ўключаць тры модныя дэфіле, у час якіх наведвальнікі клуба прадэманструюць калекцыю адзення, створанага ўласнымі рукамі. Сярод іх будуць рэчы і аксэсуары з джынсу.

Варта ўзгадаць, што летам 2018 года наведвальнікі аб’яднанняў “Нам гады не бяда” і “Праменьчык” падрыхтавалі да фестывалю “Славянскі базар” арыгінальную выставу “Джынсавая фантазія”. З Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў “Віцебск-2018” дзятлаўчане вярнуліся з дыпломам першай ступені за дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Будзем спадзявацца, што адкрытае пасяджэнне клуба выкліча не меншую цікавасць у абласных экспертаў, і творчы вопыт нашых землякоў дастойна ацэняць.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025
Слова – дэлегатам УНС. Чаго дзятлаўчане чакаюць ад Усебеларускага форуму?

Похожие публикации