Жыццё склалася так, што 30-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана воін-інтэрнацыяналіст Валерый Кацяк сустракае ў бальніцы. Тым не менш, падарунак і юбілейны медаль знайшлі свайго адрасата.
Павіншаваць Валерыя Анатольевіча з юбілейнай датай прыйшоў медыцынскі персанал Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, а таксама начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун і спецыяліст раённага камітэта ГА “БРСМ” Анастасія Цярэшка.
– Вы выканалі свой воінскі абавязак мужна і да канца – звярнуўся да воіна-афганца Аляксандр Бургун, – Мы жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і чыстага мірнага неба над галавой.
Падарунак ад раённага камітэта ГА “БРСМ” былому салдату афганскай вайны перадала Анастасія Цярэшка.
Ірына СТЫРНІК