Што неабходна ведаць пры выкарыстанні электрычнай энергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Падпунктам 10.3 пункта 10 дадатка 1 да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №492 “Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 год” устаноўлены гранічны ўзровеню тарыфу на электрычную энергію, які субсідзіруе дзяржава, у памеры 3,35 капейкі за 1 кВт/гадз. на 2019 год для насельніцтва для наступнай тарыфнай групы спажыўцоў паслуг электразабеспячэння:

Электрычная энергія, якая выкарыстоўваецца для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння, пры наяўнасці асобнага (дадатковага) прыбора індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння”.

Аналагічны ўзровень тарыфу на электрычную энергію і тарыфная група для насельніцтва ўведзены з 1 студзеня 2019 года пунктам 4 дадатка 2 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1166 “Аб устанаўленні для насельніцтва цэнаў на газ, тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію, зацвярджэнні затрат на адзінку аказваемых насельніцтву камунальных паслуг газа- і энергазабяспечвальнымі арганізацыямі Міністэрства энергетыкі і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастановаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і асобных структурных элементаў пастановаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь” у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2018 года №985.

Да ўказанай тарыфнай групы адносяцца жылыя памяшканні (кватэры) у шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах, аднакватэрныя жылыя дамы пры выкананні ў сукупнасці наступных умоваў:

– жылы дом (шматкватэрны, блакіраваны, аднакватэрны) не абсталяваны ва ўстаноўленым парадку сістэмай цэнтралізаванага цеплазабеспячэння (ацяплення і (або) гарачага водазабеспячэння);

– жылы дом (шматкватэрны, блакіраваны, аднакватэрны) не абсталяваны ва ўстаноўленым парадку сістэмай цэнтралізаванага газазабеспячэння;

– жылое памяшканне (кватэра) у шматкватэрным (блакіраваным) жылым доме, аднакватэрны дом абсталяваны ва ўстаноўленым парадку стацыянарна ўстаноўленымі прыёмнікамі электрычнай энергіі для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння жылога памяшкання (кватэры) і асобным (дадатковым) прыборам індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі, да якога падключаны даныя прыёмнікамі электрычнай энергіі.

Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации