Этап пастаноўкі тэхнікі на зімовае захоўванне з’яўляецца вельмі важнай і адказнай задачай для сельскагаспадарчых арганізацый Гродзенскай вобласці.
Як паказалі праведзеныя спецыялістамі Камітэта дзяржкантролю кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, не ўсе гаспадаркі выканалі дадзеную задачу ў тэрмін і з захаваннем неабходных тэхнічных рэгламентаў.
Не забяспечана належнае захаванне тэхнікі для ўнясення цвёрдых арганічных угнаенняў. Існуюць факты адсутнасці электраэнергіі ў будынках мехмайстэрняў. Нягледзячы на тое, што набліжаецца пачатак правядзення веснавых палявых работ, у шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый вобласці па-ранейшаму існуюць факты доўгіх прастояў энерганасычаных трактароў.
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці будзе працягнуты кантроль за ходам падрыхтоўкі тэхнікі да веснавых палявых работ і яе захоўвання.
Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці