Абмалот ячменю

Падзеі

Асноваю зерняфуражу ў сельгаспрадпрыемствах раёна з’яўляецца ячмень. Сёлета ячмень трэба абмалаціць на 5 098 гектарах. На 4 жніўня абмалочана  2363 гектараў, сабрана 9083 тон зерня.

IMG_6146
На жніве ў СВК “Жукоўшчына” працуюць пяць камбайнавых экіпажаў – Міхаіл Бычко і Ілья Мясаед, Аляксандр Аўцынаў і Дзмітрый Кашко, Уладзімір Паўлоўскі і Уладзімір Патранчук, Валерый Орсік і Алег Памбухчан, Вячаслаў Малчановіч і Алег Губко. 3-га жніўня экіпажы выехалі для абмалоту ячменю на палетак перад Жукоўшчынай. Дачакаліся, пакуль абсохне ранішняя раса, і рушылі ў загонку. На лёгкіх землях “Жукоўшчыны” ўраджайнасць збажыны сёлета ніжэйшая, чым летась, таму пры абмалоце таго, што выспела, трэба быць ашчаднымі. У спаборніцтве экіпажаў на жніве на 3 жніўня лідзіраваў экіпаж Аляксандра Аўцынава. Самы выніковы адвозчык намалоту ад камбайнаў – Алег Юргель на МАЗ-555.
Фота і тэкст Б. ВАРНЫ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *