Карыстайцеся электрапрыборамі, выконваючы правілы бяспекі, якія пазначаны ў інструкцыі.
Своечасова рамантуйце іх (рамонт давярайце толькі спецыялістам).
Не выкарыстоўвайце пашкоджаныя або самаробныя электраабагравальнікі.
Варта пазбягаць перагрузкі электрасеткі ў выпадку ўключэння адразу некалькіх магутных спажыўцоў энергіі.
Небяспечна пакідаць уключаныя электраабагравальнікі на ноч, выкарыстоўваць іх для сушкі адзення.
Калі ў доме знаходзяцца дзеці і пажылыя людзі, лепш набываць электраабагравальнікі закрытага тыпу.
Рэгулярна ачышчайце абагравальнік ад пылу — ён таксама можа загарэцца. Сачыце за тым, каб провад ад электрапрыбора не знаходзіўся пад дыванамі і паласамі, інакш ён можа перацерціся.
Сыходзячы з дома, выключайце электрапрыборы і асвятленне. Памятайце, ваша бяспека залежыць толькі ад вас.
Уладзіслаў ЗЯБАЧКІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС