Незвычайныя прадметы старажытнасці нядаўна былі выяўленыя ў кладоўцы Свята-Успенскага храма вёскі Лаўрышава Навагрудскага раёна. Адзін з такіх рарытэтаў адносіцца да Х стагоддзя ад Нараджэння Хрыстовага.

Як расказаў святар Алег Мініч, у час агляду памяшкання ён выпадкова выявіў два пазалочаныя сподкі з гравіраванымі выявамі крыжоў. Прыборы выкарыстоўваліся ў свой час пры здзяйсненні таінства Еўхарыстыі. Адзін з іх мае надпіс на лацінскай мове: “посуд царквы Нягневіцкай 1765 года”. Для даведкі: храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў сяле Лаўрышава пабудаваны ў 1756 годзе (па іншых звестках, у 1798 годзе) з дрэва ў выглядзе карабля па ўзоры храма Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра. Узнікае пытанне: якім чынам прадмет набажэнства трапіў з адной царквы ў іншую?

На другім сподку царкоўна-славянскімі лічбамі выбіта “6412”. Сам святар не можа сказаць, што азначае гэтая лічба. Ёсць здагадка, што гэта летазлічэнне ад стварэння свету, ад Нараджэння Хрыстовага гэта 903-і год. І падстава для гэтага ёсць. Даўней, аж да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, гады на пісьме пазначаліся лічбамі царкоўна-славянскай азбукі. Дакладная дата заснавання манастыра невядомая. Першае яго ўпамінанне ў летапісе адносіцца да 1262 года. Атрымліваецца, што манастыр з’явіўся амаль на чатыры стагоддзі раней? Але ж святы роўнаапостальны князь Уладзімір хрысціў Русь у 988 годзе, пазней на 85 гадоў. Пытанняў больш, чым адказаў.

Знаходку перадалі ў царкоўна-археалагічны музей Лаўрышаўскага Свята-Елісееўскага манастыра. Па словах захавальніка музея, адкрытыя еўхарыстычныя прадметы адносяцца да найстаражытнейшых рэліквій манастыра.

Ігар ЗІНЧАНКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации